On-line тусоўка з гуртом «Стары Ольса»

11.06.2005 14:48

Напрыканцы другой дэкады лістападу on-lіne тусоўку наведалі лідэр гурта «Стары Ольса» Зміцер Сасноўскі і лютніст Ілля Кубліцкі. Яны адказалі на ўсе пытанні, якія збіраліся на старонках «Kraina.BY» амаль чатыры дні. Унтитлед: Мне вот интересно всегда было, откуда у групп такие названия. Историю вашего не расскажете?

Змiтер Сасноўскi: Ехалi мы з братам у машыне i спрачалiся пра праграму першага сольнага канцэрта ў Мiнску (2000 г.). Вылезла праблема назвы. Ён кажа: «Ды вы не пакутуйце, выберыце што-небудзь з беларускiх незвычайных назваў рэчак, вёсак, возёраў, горак! Будзе беларускае i старадаўняе. Напрыклад, ёсць на Магiлёўшчыне такая рэчка Ольса. А калi засмучае нешта — дадайце да гэтага слова яшчэ нейкае.» Я прапанаваў дадаць слова «Стары», але брат сказаў, што гэта банальна i нецiкава, але я ўжо захапiўся i больш не перадумваў i не шкадава?!

Александр Дутлов: Не кажется ли вам ваша музыка слишком специфической? Т.е. она не рассчитана на массового слушателя, она не рассчитана на какого-нибудь модника, скорее, до нельзя наоборот.

Ілья Кублiцкi: Я згодны, што яна спецыфiчная. Таму мне i цiкава ёй займацца. А масавасьць для мяне нiколi не было паказальным. Лiчу, што зараз наша масавая культура знаходзiцца на вельмi нiзкiм узроўне.

Александр Дутлов: Сколько у вас уже выпущено альбомов? Какие лейблы берутся за тиражирование средневековой музыки? Не слишком ли это рискованно? Рентабельно ли на сегодня заниматься именно таким творчеством?

Ілья Кублiцкi: У першую чаргу ўсе альбомы выйшлi дзякуючы падтрымцы Згуртаваньню Беларусаў Сьвету «Бацькаўшчына». А выданьне апошнiх двух альбомаў яшчэ падтрымала БМА group , якая займаецца выданьнем выключна беларускай музыкi.

Макс: Зьмiцер! Вiншуем з 5-цi годдзем гурта i тваiм надыходзячым юбiлеем! Да сустрэчы на канцэрце 26-га!!!

Змiцер Сасноўскi: Дзякуй. Юбiлей у мяне сумны — адчуваю ўжо сябе старым-старым… Многае перастаю разумець у сучаснай культуры…

Алесь: Цi плануе СТАРЫ ОЛЬСА здымаць яшчэ клiпы?

Ілья Кублiцкi: Пасьля клiпа «У карчме»быў зьняты яшчэ адзiн. Але праца над гэтым клiпам працягваецца. А ўвогуле iдэй вельмi шмат.

Vestalis: Скажите пож.. кто является духовным лидером группы??? и как происходит процесс создания музыки??? что является первичным???? Заранее, большое ПАСИБ!!!

Ільля Кублiцкi: Духоўны лiдар грае ў гурце i прозвiшча яго — Сасноўскi.
Первiчным у стварэньнi музыкi з’яўляецца мелодыя, цi верш, якiя натхняюць.

Сергей Оставец: Скажите, а где вы столько инструментов набрали на реконструкцию? Ездите по вескам собираете или вам их добрые люди приносят…

Ілья Кублiцкi: Па вёскам мы не ездзiм.

1.Гэта робяць майстры музычных iнструментаў , а мы ў iх набываем.

2. Па iнструментах напiсана шмат кнiг, а астатняе — гэта прафесiяналiзм майстра.

У нашым гурце вырабам iнструментаў займаюцца З. Сасноўскi i А. Чумакоў

Хм: Вы не считаете, что ваши песни — ето полное занудство?

Ільля Кублiцкi: Я так не лiчу, iнакш бы не займаўся гэтай музыкай. У кожнага свой густ.

Наташа: Ольса, скажите, кто, по-вашему, достоин звания секс-символа белорусской музыки? М и Ж.

Змiтер Сасноўскi: Не вельмi сачу за эстрадай, але мне падабаюцца прафесiйныя i па-жаночаму прывабныя паводзiны на сцэне Александры, жонкi Канстанцiна. (Толькi не хачу чым-небудзь пакрыўдзiць Канстанцiна, з якiм цэню добрыя адносiны)

МузЫка: А чьей идеей была аудио постановка повести Владимира Короткевича «Ладдзя роспачы»? Кто, так сказать, явился новатором?

Змiтер Сасноўскi:: Я! Даўно чытаю i перачытваю гэты твор. Даўно хацеў запiсаць аўдыё, але ўсё не было грошай i часу.

Гродненец: Змитер, доброго здоровья!
Вопрос у меня такой — с какого времени вы стали собирать инструменты, откуда такая ими увлеченность? Это ваша основная работа — Старый Ольса или вы еще кем-нибудь «по специальности» работаете?

Змiтер Сасноўскi: Спачатку збiраў усялякiя старыя рэчы, гадоў з 19-цi вызначыўся — падсеў на старыя iнструменты, а потым павучыўся iх рэстаўраваць, парэстаўраваў i пачаў на iх усiх граць. Граў-граў i стала мне трошкi сумна, бо граю на кучы iнструментаў, але разам iх не чую. Паклiкаў iншых маньякаў i ўтварыўся гурт Стары Ольса.

Андрусь: Намечается ли какой-нибудь творческий тур коллектива по Беларуси? В частности, Гродно интересует. Спасибо.

Змiтер Сасноўскi: Адзiн з нашых менеджэраў сур’ёзна пралiчвае гэтую тэму, але чым больш пралiчвае, тым больш п’е ад безвыходнасцi. Аднак мы поўныя рашучасцi праехаць хаця б па абласных клубах!!! З Гродна запрашалi разоў 5, але кожны раз штось накрывалася.

АГЛ (ППРБ): Ничаво, што я Вам, уважаямыя, прыдлажыу бы гэтыя 75 працэнтау музыки у эфиры радыё именнавита вашай музыке? Як вы адноситеся да майго рышэння?

Ільля Кублiцкi: Толькi за! А калi сур’ёзна, можна прымусiць ставiць толькi беларускую музыку ў эфiры ўсiх радыёстанцый, але больш слухаць ,а галоўнае больш любiць яе ўсё адно ня будуць.

Олег Мартов: Что будет в загробной жизни по вашему мнению?

Змiтер Сасноўскi: Не ведаю, але я хачу там быць вечна п’яным i пастаянна граць на дудзе ў асяроддзi супер-мадэляў!!!!

Prospect: Каковы ваши ожидания по поводу предстоящего концерта? Сколько вы ожидатете посетителей? Кстати, самыми своими удачными мероприятиями вы какие считаете?

Ільля Кублiцкi: Спадзяемся, што ўсё што мы задумалi атрымаецца. Безумоўна, марай кожнага выканаўца з’яўляецца паўнюсенькая заля i адсутнасьць вольных квiткоў. Я вельмi рэдка бываю задаволеным нашымi канцэртамi. Заўсёды ёсьць над чым працаваць. Адзiн з апошнiх быў дастаткова ўдалы — канцэрт у Полацку.

Ольга: Как вы оцениваете состояние музыки белорусской? Вот есть мнение такое, что нужно отличать «петь белорусские песни» и «петь по-белорусски». Вы себя к кому относите?

Ільля Кублiцкi: Да каго нас адносiць- вырашаць слухачам. А беларуская музыка толькi пачынае — у яе ўсё наперадзе. Вельмi шмат зараз не цiкавага. І назiраецца такая праблема — вельмi добрыя тэксты, а музыка ня вельмi i наадварот.

Автовопросник: Какие еще инструменты вам хотелось бы чтобы заиграли с уже введенными в эксплуатацию вашими?

Ільля Кублiцкi: 26 на канцэрце загучыць зусiм новы iнструмент — тамбур. Наперадзе — гудок. Хацелась бы каб загучала яшчэ адна лiра.
Змiцер Сасноўскi: Тамбу, некалькi iншых вiдаў лютнi, томбамарын, лiтаўры, iншыя вiды колавых лiр, шалмей высокi, цымбалы старой канструкцыi, гадулка, вельмi хочам i шукаем гонг вялiкi i iншыя iнструменты…

Иван Андреевич: Мне всегда нравился белорусский фольк, но в нашей стране далеко не все считают это направление перспективным. Что думаете о будущем фолька? Он не умрет?

Ільля Кублiцк: Думаю не. Зараз вельмi шмат народу, таварыстваў цiкавяцца фолькам. Але я думаю , што без дзяржаўнай падтрымкi тут не абысьцiся. Трэба дапамагаць людзям якiя працягваюць зьбiраць фальклёр. Трэба выратоўваць тыя аўдыёзапiсы, якiя захоўваюцца ў Акадэмii Навук.

Где: Он уже здесь? Ольса!!!!

Змiцер Сасноўскi: Мы тут!!! На Вашыя пытаннi зараз можам аператыўна адказаць я, Змiцер Сасноўскi, i лютнiст Старога Ольсы Ілля Кублiцкi.

Дмитрий: Как же собрать полные залы, если культура вашей музыки специфична и немассова?

Змiцер Сасноўскi: Вельмi не згодны. Мы бачылi па Еўропе, як такая музыка, не зацiснутая ў цяжкiя ўмовы выжывання, становiцца вельмi нават масавай!!! На жаль мы хутка пэўна жыць будзем там. Баюсь думаць пра будучае, але ўжо зараз мы па цэлых месяцах прападаем за мяжой….

Александр: Пытанне да майстра Алеся:Алесь, цi робiце Вы музычныя iнструменты акрамя гусляў (можа плануеце ?) Дзякуй.

Стары Ольса: Майстар Алесь Чумакоў зараз не можа адказаць на пытанне. Доўгi час ён рабiў толькi гуслi, але 5 (!) вiдаў. А менавiта сёння ён паказаў свой новы iнструмент — гудок, копiя iнструмента 11-16 стст., якi быў улюбёным iнструментам беларускiх скамарохаў i з’яўляўся прататыпам скрыпкi.

Автор: Вадим Киенко