Сколько будем платить за квартиру с началом отопительного сезона?

22.10.2007 11:00

Приход тепла в квартиры большинство людей встречает с радостью и унынием одновременно. Последнее вызвано тем, что вместе с теплом приходит и увеличение платы за коммунальные услуги. И существенное. Плацяжы камунальшчыкам растуць пастаянна. У жнiўнi гэтага года ў параўнаннi са снежнем мiнулага аплата паслуг жыллёва-камунальнай гаспадаркi вырасла на 5,7 працэнта. Пры гэтым плата за электра- i газазабеспячэнне павялiчылася на 20 працэнтаў, за водазабеспячэнне — на 5,9 працэнта. Аплата кватэры ўжо не пад сiлу многiм. Да пачатку восенi жыхары краiны недаплацiлi камунальнікам 42 мiльярды рублёў. У барацьбе з даўжнiкамi камунальнiкi адключаюць iм святло, газ, ваду, iх перасяляюць у жыллё меншай плошчы. Але спiс даўжнiкоў не надта скарачаецца, паведамляе «Народная воля». Колькi ж будзем плацiць за кватэру гэтай зiмой? Чыноўнiкi запэўнiваюць, што да канца года камунальныя тарыфы павышацца не будуць. Аб гэтым заявiў нядаўна на сустрэчы з журналiстамi начальнiк упраўлення камунальнай гаспадаркi i энергетыкi Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi Беларусi Аляксандр Лiтвiн. “Па росце тарыфаў гэты год закрыты, i мы да канца года да гэтай тэмы не вяртаемся”, — адзначыў ён.

З пачатку ацяпляльнага сезона чакаецца такая сярэдняя плата за жыллёва-камунальныя паслугi.

За аднапакаёўку — 81,4 тысячы рублёў. Летам плацiлi 49,7 тысячы рублёў. Плата за двухпакаёўку зiмой складзе 122,2 тысячы рублёў (летам было 74,6 тысячы). За трохпакаёвую кватэру прыйдзецца выкласцi 170 тысяч рублёў (летам было 101,7 тысячы).

Гэта да новага года. А што будзе потым — невядома. Чыноўнiкi на гэту тэму канкрэтных лiчбаў не называюць. Ясна, што тарыфы вырастуць. Вось толькi на колькi i калi?

Автор: Народная воля