Гісторыка-этнаграфічнае свята “Лошыцкі Фэст”

25.05.2005 12:12

Традыцыя правядзення гістарычнага свята ў Лошыцкім парку ўзнікла у 1995 годзе, калі упершыню на Беларусі ў канцы мая быў праведзены першы Рыцарскі турнір. Мэтай свята было прыцягненне ўвагі да малавядомай гістарычнай мясціны ў Мінску – Лошыцкага парку, які мае даўнюю гісторыю (з ранняга сярэднявечча, калі паркам валодаў вялікакняжацкі род Друцкіх-Горскіх). Турнiр быў арганізаваны Беларускім рыцарскім клубам (кіраўнік Арына Вячорка) і Рыцарскім клубам “Alter Ego” (кіраўнік Дзмітрый Нясцюк).

Рыцарскія клубы доўгі час разглядалі Лошыцкі парк як пляцоўку для спробаў сваіх сілаў і творчых эксперыментаў. Напрыклад, першыя пастановачныя конныя паядынкі, каскадзерскія двубоі, штурмы замку, што далей развівалася у вялікіх відовішчах і турнірах, упершыню рэалізоўвалася у Лошыцы. З часу узнікнення першых буйных рыцарскіх турніраў і да 2002 года у Лошыцкім парку ў канцы мая адбываліся проста рыцарскія спаборніцтвы для моладзі. У апошнія гады свята выйшла за межы Рыцарскага турніру, і да яго далучыліся майстры, якія аднавілі рамесніцкія традыцыі і рамяство таго часу.

Арганізатарамі “Лошыцкага Фэсту” ў гэтым годзе з’яўляюцца райвыканком Ленінскага раёна г.Мінска, філіял УП “Мінскзеленбуд”, Лошыцкая садова-паркавая гаспадарка, Цэнтр пазашкольнай работы “Маяк” Ленінскага раёна, дзяржаўная ўстанова “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” (ДУ “МАЦНТ”).

Праграма правядзення гісторыка-этнаграфічнага свята “Лошыцкі Фэст” на 29 мая 2005 года

Верхняя пляцоўка

9.30 – 12.00
Заезд, рэгістрацыя і размяшчэнне ўдзельнікаў свята

12.00 – 12.30

Урачыстае адкрыццё свята. Прадстаўленне рыцарскіх клубаў і рамесніцкіх гільдый майстроў.

12.30 — 19.30
Выступленні музычных танцавальных калектываў, сярэднявечная дыскатэка

Ніжняя пляцоўка

12.30 Пачатак турніру

15.00 – 15.30 Выступленне музыкаў

15.30 – 16.30 Другое кола турніру

16.30 — 17.00 Перапынак у турніры

17.00 –18.00 Трэцяе кола турніру

18.30 – 19.00 Падрыхтоўка да бугурту

19.00 – 19.30 Бугурт

Падчас свята працуе пляцоўка майстроў.

Автор: Прэс-рэлiз