«Універсітэт культуры» прапануе выставу «Пра свет»

23.02.2006 18:03

“Пра свет” – менавіта так называецца выстава жывапісу, графікі, акварэлі і фота, якая адкрыецца ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” ў першую пятніцу вясны,
3 сакавіка ў 17.00. Ужо другі раз сваіх сённяшніх студэнтаў і колішніх выпускнікоў БДУ культуры і мастацваў збірае прафесар Уладзімір Рынкевіч, каб аб’яднаць у адной экспазіцыйнай прасторы творчыя шуканні і знаходкі маладых мастакоў, каб паказаць гледачу ўсю разнастайнасць і шырыню іх поглядаў на жыццё, мастацтва, навакольны свет наогул. Свае творы прадставяць Кацярына Марціновіч, Дзяніс Барсукоў, Ніна Маргаева, Ганна Чапурная, Кулічэнка Кацярына, Крапівіна Наталля, Дзёма Яўген і іншыя.

Творы выпускнікоў розных гадоў разам з работамі іх выкладчыка – такая акцыя, на думку арганізатараў выставы, лепшая форма пошуку ўзаемаразумення творцаў рознага ўзросту і мастацкіх арыенціраў, якая нараджае традыцыі і стварае мастацкія школы.

Куратар выставы – Уладзімір Рынкевіч, прафесар кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Выстава працуе да 19 сакавіка з 11.00 да 19.00, акрамя панядзелка і аўторка. Уваход свабодны.

Автор: Надзея Сiнкевiч