Студэнтка Таццяна Хома будзе навучацца ў Познані

21.02.2006 08:29

З ініцыятывы Віталя Воранава з Беларускага Культурна-Асьветніцкага Цэнтра ў Познані, а таксама пасла Яна Піліпа Лібіцкага з кіруючай партыі Права і Справядлівасьць, прарэктар Эканамічнай Акадэміі ў Познані вырашыў аб прыняцьці на бясплатнае навучаньне выключанай з менскай вучэльні студэнткі Тацьцяны Хомы. У лісьце прарэктара гаворыцца, што студэнтка цалкам звальняецца з платы за навучаньне і просіцца даслаць у вучэльню патрэбныя для афіцыйнага афармленьня дакуманты. Такое рашэньне было прынята на знак салідарнасьці з выключанымі за палітычную і грамадзкую дзейнасьць беларускімі студэнтамі. Цяпер вядуцца перамовы з дзевяцьцю іншымі вышэйшымі установамі Познані пра прыманьне беларускіх студэнтаў у выпадку пасьлявыбарных рэпрэсій уладаў.

Автор: Віталь Воранаў