Да 13 працэнтаў знiжана стаўка рэфiнансавання НБ РБ

31.05.2005 22:56

У чацвёрты раз зніжаюцца сёлета стаўка рэфінансавання і ўліковая стаўка Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з рашэннем Праўлення галоўнай банкаўскай установы краіны ад 24.05.2005 № 72 яны зменшацца яшчэ на адзін працэнтны пункт і з 1 чэрвеня складуць 13 працэнтаў гадавых. Такое стала магчымым дзякуючы ўмацаванню беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, запавольванню інфляцыйных працэсаў і шэрагу іншых прычын. Так, па звестках Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу, за студзень-красавік тэмп росту спажывецкiх цэн склаў 3,2 працэнта, або 0,8 працэнта ў сярэднім за месяц (летась за такі ж перыяд ён быў 6,3 і 1,5 працэнта адпаведна). У красавіку ўзровень інфляцыi быў 0,5 працэнта, што на 0,8 працэнта ніжэй, чым за адпаведны перыяд летась. За першыя два тыдні мая ён склаў толькі 0,2 працэнта, што яшчэ раз сведчыць пра запавольванне інфляцыйных працэсаў.

Нанава ўстаноўленыя стаўка рэфiнансавання i ўлiковая стаўка Нацыянальнага банка па-ранейшаму забяспечваюць вышэйшую даходнасць дэпазiтаў у беларускiх рублях (асабліва тэрміновых) у параўнаннi са зберажэннямi ў замежнай валюце, а таксама засцерагаюць уклады насельнiцтва ў нацыянальнай валюце ад абясцэньвання. Акрамя таго прынятае рашенне дае магчымасць зрабiць яшчэ таннейшымi, а значыць, і больш даступнымі крэдыты для грамадзян і суб’ектаў гаспадарання.

Автор: Управление информации НБ РБ