Сделать стартовой  Размещение рекламы  XML  Лента белорусских новостей на вашем сайте

Слова “Сталін” вярнулася на фасад Сувораўскай вучэльніСлова “Сталін” вярнулася на фасад Сувораўскай вучэльні

Фасад сувораўскай вучэльні першапачаткова быў аздоблены выявамі кніжак з надпісамі “Маркс”, “Энгельс”, “Ленін”, “Сталін”. Пасьля разьвянчаньня “культу асобы” імя Сталіна было сьцёртае. Рашэньне пра вяртаньне першапачатковага выгляду прынялі разам з агульнай рэстаўрацыяй будынку. Слова “Сталін” на фасадзе Сувораўскай вучэльні паўтараецца больш за дзесяць разоў – па колькасьці дэкаратыўных “кніжачак”. Рэканструкцыю сувораўскай вучэльні ладзіць Менгарвыканкам.

Навуковы кіраўнік праекту Ўладзімер Вырастак наступным чынам патлумачыў вяртаньне імя Сталіна на фасад будынку:

(Вырастак: ) “Падыходзілі да гэтага, як да дэкаратыўнага элемэнту аднаўленьня. Кавалак арнамэнту зьбіты, вось яго і аднавілі: аніякай ідэалягічнай падаплёкі ў гэтым няма”.

Рабочыя, што працуюць на рэканструкцыі Сувораўскай вучэльні, безь вялікіх эмоцыяў успрымаюць вяртаньне слова “Сталін”:

(Рабочы: ) “Гэта было залеплена дзеля таго, што тады пайшла рэпрэсія, і гэта прыбралі. А цяпер проста вяртаюць гісторыю. Гэта даўно пастаўлены будынак. Для мяне ён (Сталін) нічога кепскага не зрабіў. Я б напісаў “Лукашэнка”, а што? Гэта нічога ня зьменіць, што будзе “Сталін”, што “Лукашэнка”, мы ад гэтага ня будзем нічога”.

Паводле гісторыка Захара Шыбекі, будынак сучаснай Сувораўскай вучэльні ўзьнік у першай палове ХІХ ст. Ад 1840 году там месьцілася духоўная сэмінарыя. Ад прыходу бальшавікоў і да сёньня ў будынку знаходзіліся рознага кшталту камуністычныя вайсковыя навучальныя ўстановы. Сучасны выгляд будынак набыў на пачатку 1950-х гадоў.

На колькі апраўданае вяртаньне імя Сталіна з пункту гледжаньня аднаўленьня гістарычнай спадчыны? Сытуацыю камэнтуе нядаўні дзяржаўны інспэктар па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Менгнарвыканкаму Ўладзімер Папруга:

(Папруга: ) “Калі сьледваць такой лёгіцы, чаму б тады нямецкаму народу не пачаць аднаўляць аўтэнтыку пэрыяду гітлераўскіх 1933-1945 гг. Калі ставіць акцэнты, што тут аднаўляць, я за тое, каб аднавіць комплекс духоўнай вучэльні ХІХ стагодзьдзя”.

Нядаўна інспэктар Гарвыканкаму Ўладзімер Папруга застаўся бяз працы, бо яму не працягнулі кантракт.

***

Цяпер у Беларусі ёсьць бюст Сталіна, які стаіць у пасёлку Сьвіслач на Гарадзеншчыне. Таксама ў Слуцку, дзе рабочыя аднаго з будаўнічых упраўленьняў раскапалі бюст Сталіна, і ўсталявалі ў двары свайго прадпрыемства. А 30 чэрвеня пад Заслаўем для турыстаў адчыніцца гісторыка-культурны комплекс пад назвай “Лінія Сталіна”.

Автор: Севярын Квяткоўскі, Радыё Свабода | 28.06.2005

Обсудить на форуме»

Назад

  • Белорусская газета: «Экономика Беларуси – нестабильное равновесие»
  • Долгожданная премьера нового бестселлера
  • Метро станет ходить реже
  • Василь Быков: “Я знаю свое место под солнцем”
  • Мороженое со вкусом мыла?
  • Последние новости:
     
    Имя:

    E-mail:

    Комментарий:

    знаков осталось.

    Выразить мнение!