On-line тусовка с группой N.R.M.

30.09.2005 20:23

28 и 29 сентября в рамках акции «ЖывыГукOnline» в интернет-кафе «СоюзOnline» (ул. Красноармейская, 3) прошла презентация книги Викторя Дятликовича «Іх МРОЯ. Іх N.R.M.» – уникального издания, аналогов которого не существует в истории отечественной музыки. Перед презентацией команда Н.Р.М. в течение часа полным составом отвечала на вопросы читателей Kraina.BY. Виктор Дятликович, автор книги «Іх МРОЯ. Іх N.R.M.» также выбирал вопросы, касающиеся его творчества и отвечал на них. Предлагаем вашему вниманию получившееся on-line интервью. Автографы раздавать будут?
– Паглядзім на вашыя паводзіны :)

Так, я не понял, а когда книга в продаже появится?

– Прыходзь – даведаесься.

Хацелася б запытацца, калі ж будзе новы альбум?

– Раней зімы не чакайце.

Дзе магчыма набыць песню «Усе роўна мы пераможам», альбо гадзючнiк, бо вельмi яна мне спадабалася на канцэрце?

– Яна мусіць выйсьці на зборцы бел.камандаў, якую рыхтуе Памідораў. У яго й пытайце.

Лявон, як толькі Вам у Беларусі перакрылі кісларод, адразу пачаліся шматдзённыя вандроўкі па Польшчы, ЗША, Украіне. Дакладна ж думкі пра эміграцыю ўзьнікалі…

– Нічога не ўзьнікала. Папросту гэта зьбег абставінаў. Мы ж болей хочам граць для вас, на радзіме.

Почему вы не сделаете попытку поговорить с властями, чтобы те снова разрешили вам выступать? пообещайте, что не будете принимать участие в оппозиционных концертах и мероприятиях, а?

– А з кім пагаварыць? Можа, вы падкажаце. А ці не напісаць пакаяльны ліст у прэсу, маўляў мы ня мелі рацыі, цяпер будзем пісаць іншыя песьні й г.д… Вам не падаецца гэта абсурдам?

Пытанне можа не па тэме, але якiя вы ведаеце народныя спосабы паляпшэння (укрепления) галасавых связак?

– Лявон: Розныя ёсьць 20г каньяку перад выступам, яйка, крыху чырвонага віна, інгаляцыі…
Юрась: Гільятына.

Лявон, ці не збіраеціся прымаць удзел у сёлетняй паніхідзе Курта. Некаторыя моманты вашай творчасці нагадываюць Нірвану (вы разумееце мяне), усе мы добра памятаем Генералаў Айчыннага Року. Больш таго, вашу музыку паважае шмат паласатых. Было б цікава…

– Калі будзе прапанова, разгледзім.

Пытаньне да кожнага: каго з маладых беларускіх гуртоў могуць адзначыць сваёй увагай міністры НРМ?

– УЛІС, КРАМА, ПАЛАЦ :)

Віктар, а ці плянуецца працяг Вашай кнігі? Ня думалі зрабіць уласную біяграфічную сэрыю пра беларускія груты?

– З маімі тэмпамі працы ніякай сэрыі не атрымаецца.
А працяг зьявіцца, калі зьявіцца час і натхненьне. А калі не, дык не.

Группа Н.Р.М. вроде запрещена у нас? Почему не запретили книгу?
В любом случае, рад за вас и за ваши творческие успехи.

– Алезіс: Так хутка разыйшоўся наклад, што не пасьпелі забараніць :))

Пытанне да спадара Вiктара Дзятлiковiча:
Чаму ў кнiзе нельга знайсцi тэксту песенкi «Я рок музыкант», а значнасцi якой гаварылася не раз????

– Няўжо няма? Жудасьць. Відаць, пад час рэдактуры-карэктуры выпадкова знікла.

Маё патаньне да Лявона Вольскага.
Лявон, ня думаў на прэзідэнскія выбары-2006 пайсьці кандыдатам, тым больш, што міністры ў цябе ўжо ёсьць?
Калі надумаешь – свой голас я атдам толькі за цябе!

– Нешта вы рана хаваеце мяне як музыку.

Хлопцы, здаецца, плянавалася другая частка трыб’юту НРМ. Па-мойму, нават з удзелам расейскіх і ўкраінскіх зорак. Што, заглохла ўсё?

– Не, толькі гэта пытаньне не да нас, а да акулаў бел. шоў-бізнэсу. Яны там нешта марудна, але арганізоўваюць. І то добра.

Шаноўныя спадары міністры, прывітаньне Вам ад Вашага фан-клюбу!:) Прывітаньне, Віктар!
Пытаньне да ўдзельнікаў гурту: як ставіцеся да ідэі стварэньня ў НРМ гэткага грамадскага аб’яднаньня?
Пасьпяховага Вам (і нам) канцэрту! Мы да мерапрыемства ўжо падрыхтаваліся;)
Віктар, дзякуй Вам за добрую справу. Кніга вельмі спадабалася.

– Ставімся станоўча. Ура!

N.R.M. mozhna nazvac’ kuz’nicaju zornych praektaw. Akramia szalonaha pos’piechu samoj kamandy, adsiul biare vytoki Krambambula, Zet i Garadzkija. Atrymlivajecca, szto Lavon pry solnaj spravie, Pit i Alezis zajmajucca Garadzkimi. Juras’, a w vaszyja plany nie wvachodzic’ abrastan’nie solnym prajektam?

– Юрась: На далёкую пэрспэктыву. Задумы ёсьць.

Lavon! Kali na Vashuju dumku u Bielarusi budzie pabudavany Dom kultury? I ci naohul pryjduc’ takija chasy?

– Нават не сумнявайцеся: прыйдуць. Хацелася б, натуральна, іх пабачыць на ўласныя вочы. Падмурак ДК мы ўжо заклалі.

После прочтения книги возник только один вопрос: ребята, как вам удалось дожить до сегодняшнего дня после всего этого?!
Виктор, не могу не спросить. Сколько было выпито во время интервью с участниками НРМ?

– Віктар: Зараз палічу… Не атрымліваецца. Пасьля 25-й бутэлькі нічога не памятаю. Нават не разумею, як кніга дапісалася.

Пытаньне і да кожнага ўдзельніка гурта і да Віктара: калі б у вас была машына часу, але толькі з магчымасьцю вярнуцца назад, у які год вы бы вярнуліся?

– Алезіс: у 80-ы
Юрась: у 90-ы
Піт: у 60-ы
Віктар: у 96-ы, калі я пайшоў у першую клясу…
Лявон: Мне й тут някепска

Ці магчымае зьяўленьне ў гурце «Гарадзкія» ў якасьці вакаліста-гітарыста Лявона Вольскага, а ў гурце «Крамбамбуля» ў якасьці гітарыста-вакаліста Піта Паўлава?

– Безумоўна, ужо прайшлі папярэднія перамовы.

Скажыце, калі ж ужо нарэшце лідэрам гурта N.R.M. будзе Піт Паўлаў? Усе фанаты зь нецярплівасьцю чакаюць гэтага моманту. Піт – ты лепшы!

– Піт: Ужо заўтра мы гэтага дыктатарышку скінем. Я маю дамову зь Юрасём і Алезісам. На трох лепей дзяліць. Ха-ха-ха!

Юрась, як вы можаце гэтае пракамэнтаваць?

– Юрась: Ужо заўтра мы з Алезісам (ужо маем дамову) скінем гэтых дыктатарышкаў. Тады й засьпяваем па поўнай праграме.

Ніякіх пытаньняў…
Проста ДЗЯКУЙ!

– I табе дзякуй, дзетачка!!!

Алезіс, вось тут фанаты спрачаюцца, хто варты быць лідэрам гурта N.R.M., а ў мяне ёсьць да Вас наступнае пытаньне: ці не было ў вас жаданьня кінуць гэтыя бубны і стаць лідэр-гітарыстам гурта?

– Ужо заўтра я купляю гітару. Тады й прыйдуць вялікія зьмены.

Якая вашая ўлюбёная песьня гурта ULIS?

– Бяжы, бяжы, хлопец!

Ці часта ўзьнікаюць у гурце спрэчкі? Калі так, дык з-за чаго адбылася самая першая і з-за чаго самая апошняя?

– Ніколі ў гурце не ўзьнікала аніводнае спрэчкі.
Подпіс: Дыктатар

Xocu poblagodaritj vsju gruppu za to chto ona estj! Riga vas znaset!

– Дзякуем! Можа, да вас заедзем як-небудзь!

Где можно раздобыть ваши самые ранние записи? Те, что еще мроевские?

– Амаль што ўсё мы зараз пазнаходзілі. Думаем наконт выданьня якогасьці МР3-DVD з усімі альбомамі, канцэртамі, кліпамі, перадачамі…

Кстати, и кто все-таки в группе лидер?

– Я!!!

«Крама» развалилась. А у Н.Р,М. пока все прочно?

– Алезіс: Маральна мы гатовыя. Дык не даюць разваліцца!

Czamusci wy nie pryjezdzajecie na Slusk, a toka na Dolny Slask takaja dyskryminacyja wynikaje, jak chacice magu wam arganizawac kancert u goradzie Tychy (15km ad Katowic) razem z jakims supportem?

– Вам трэба паразмаўляць з нашым польскім мэнэджэрам Ялантай. jola.kilian@poczta.fm

Калі, шаноўныя міністры, дайдуць да нашага фан-клюбу, а то кажуць, што збіраецеся (дакладна ведаю пра Лявона), але ж усё ніяк не дойдзіче???
Вось Віктар быў і вялікі дзякуй яму за гэта.

– Мяне яшчэ ніколі ніхто не запрашаў!!

Спадары міністры, калі мы нарэшце ўбачым перавыданьне альбомаў МРОІ і першых альбомаў N.R.M.?

– Большая частка працы ўжо зроблена, таму – хутка.

Хлопцы, можа б вы нарэшце зрабілі вялікі канцэрт у менску?

– Гэта фізычна немагчыма.

Что вы думаете насчет предстоящего Конгресса демократических сил и будущих выборов президента? Хотелось бы услышать ваш прогноз.
Благодарю.

– Якія з нас аналітыкі?
Юрась: Спадзяемся, што ўсё атрымаецца.

Vashaja uljubjonaja piosenka gurta NRM?

– Jana jaszcze w pracy.

Як гэта — «чувствовать себя легендой»? Магчыма пытанне несур’езнае, але хацелася б ведаць. I яшчэ адно — Наколькi часта можна вас сустрэць у Сецiве? I дзе?

– На старонцы www.garadzkija.net, www.nrm.by.com

Якiя у вас зараз стасунки з БМАgroup.? Вы усё яшчэ сябруецуе? Што можаце сказаць пра спадара Супрановiча?

– Ён – супэр!!

НРМ, Витебск с вами!!!!!

– І мы з Вамі!

Как рождаются такие песни как «Катлет-Матлет». Вроде большинство песен интересные, а среди них выпадает такое… или я не понимаю может быть про что она. Объясните пж.

– Я вельмі люблю песьню. Вы напэўна не слухаеце цяжкае музыкі. Яна зьявілася ад моцнага гітарнага рыфа і азыяцкае мэлёдыі.

У мяне тры пытаннi да гурту:

1) Калi новы альбом?

2) Калi перавыданне старых?

3) Куды яшчэ паедзе гурт у блiжэйшы час?

– 1) Ня ведаем

2) Ня ведаем

3) Ня скажам

Ці ёсьць ва у Рэспубліке Мроя апазіцыя? І ў якіх вы зь ёй адносінах?
Дзякуй.

– Ёсць. Яна у нас слабая, гэта сп. Каранькоў.

Вiця усёж-такi дарэмна ты скончыу кнiгу на Трох Чарапахах.
А цi прауда што увесь наклад прададзены?

– А пра што б я тады другую кнігу напісаў?
Яшчэ не прададзены. Паспрыяйце.

Лявон, чаму такі Вы далі настолькі мягкі камэнтар да вынікаў першага туру на «Тузіне Гітоў». Ці не хапіла сьмеласьці сказаць, што траціна песень там – поўны аццтой?

– Ну. Не хапіла. Пабаяўся помсты музыкантаў-пачаткоўцаў :( Яшчэ шыны парэжуць…

Кожны чацьвер а 19:00 ля менскай Ратушы (плошча Свабоды, станцыя мэтро «Няміга») сустаракаюцца тыя, хто цікавіцца гісторыяй і будучыняй N.R.M.. У хуткім часе плянуецца правесьці афіцыйную прэс-канфэрэнцыю з нагоды стварэньня фан-клюбу з удзелам саміх НРМаўцаў. — гэта ўсе праўда?

– Чыстая.

Вопрос Питу Павлову: а где Вы учились играть на гитаре?

– Прачытайце ў кнізе, там досыць падрабязна.

Какие совместные проекты планируются?

– На дадзены момант – ніякіх.

Насколько трудно белорусской группе подняться до уровня НРМ?
Оцениваете ли вы свой путь как «тяжелый»?

– Наш шлях не быў цяжкі, ён быў натуральны. Мы ніколі не рабілі крокаў, якія не хацелі рабіць. Нават зараз, калі забяспечаны посьпех наступнага альбому, мы не сьпяшаемся. На жаль.

Ці будзе другая Віза N.R.M.?
Дзякуй.

– Маем такія пляны, але калі будуць песьні, залежыць ад БМА, гэта была іхная ідэя.

Ці нясе НРМ мастацкую вартасць да гэтага часу?
Мяркую, на апошніх двух альбома НРМ’ы займаюцца толькі тым, што косяць пад мэйнстрымавую заходную нібыта рок музыку.

– Толькі косіць.

К вам приходило когда-нибудь ощущение мании величия? Ну, рок-короли, все-таки…

– На гэта пакуль што няма часу. Калі разграбем справы і пачнем магутныя ратацыі па нашай ТВ.

Кого из западных рок-звезд вы считаете богами для себя (в плане музыки)?

– Мы ўжо самі досыць замацерэлыя, таму астатнія музыкі выклікаюць павагу і цікаўнасць. Богі толькі сярод памерлых.

А кто набирает ответы? Неужели сами?

– Не-е-е-е-е. Сядзяць прафэсійныя цюкеры й цюкаюць.

NRM апошнiм часам здзейснiла «прарыў» у заходнiя СМI (ЕuroNews, Вашынгтон Пост, польскае тэлебачанне i радыё). Як на вашу думку гэта адбылося пасля выступу на Майдане, цi сапрауды узнiкла цiкавасць да Беларусi?

– Наш выступ на майдане на жаль не меў моцнага разгалосу ў мэдыях. Нас заўважылі дзякуючы цікаўнасьці да нашае непаўторнае музыкі.

Майдан стал местом, где одни коррупционные структуры сменили другие. У вас нет чувства разочарования, после того, как вы поддержали одну из них?

– Гэта бачаньне знутры, а звонку – усё зьмянілася ў лепшы бок.

Как вы относитесь к тому, что слабенькие поп-группёнки (типа стокс, фу, не хочу даже это с большой буквы писать) величают себя Рок-коллективами?

– Алезіс: Малайцы! Так трымаць!

Вопросы, которые остались без ответов, т.к. были заданы после времени «Ч», когда музыканты уже начали пресс-конференцию и не имели возможности ответить на них.

A dze magchima nabic» cd s & knigu y USA?

Rebjata priezzajte v Rigu!Budem radi!!!!!!!!!!!!Pochemu kstati v Litve bili(vrode) a k nam ne nagoj???

И, кстати, к какому вы бы направлению музыки себя отнесли?

Хорошо, но ведь по сути они (слабенькие поп-группёнки) приравнивают себя к вам. вы думаете, это нормально?

Просто хотел узнать, что же все таки случилось тогда на Бангалор. Говорят — пообещали и Бутусову свет отключить если с ним кто-то из белорусов будет выступать. Было такое? Вы со Славой знакомы лично? Чтобы развеять слухи — попоподробнее о том событии, после которого появились запреты.

Таварышу П.Вольскаму (ніжэй): хто даў вам права гаварыць ад імя ўсіх фэнаў N.R.M.? Сапраўдным лідэрам гурта даўно ўжо ёсьць Юрась Ляўкоў, і ня ўсе ведаюць пра ягоны вакальны талент, але некаторыя асобы ў гурце не даюць яму разгарнуцца напоўніцу

Автор: Андрей Кеслицкий