On-line тусоўка з Ігарам Варашкевічам [КРАМА]

11.06.2005 15:24

Перад самым канцэртам гурта “Крама” да нас завітаў Ігар Варашкевіч, які адказаў на пытанні чытачоў Kraina.BY. Пытанні з адказамі прыведзены “як ёсць” амаль без выпраўленняў, каб перадаць той самы настрой, які панаваў у час on-line гаворкі. Сямён:
Добры дзень! Неяк Лявон Вольскi назваў гарадзенскую публiку iнтылiгентнай. Колькi год таму вы выступалi ў Гораднi на «Вольных танцах»,то цi можаце пагадзiцца зь меркаваньнем вашага калегi?
Iгар Варашкевiч: На мой погляд гарадзенская публiка не вельмi iнтэлегентная, на жаль.

Witaut:Прывiтаньне, Ігар!
Цi плануецца выдаць старыя альбомы Крамы? Не перапiсаныя, а менавiта ў той якасьцi. Напрыклад у серыi Беларускi Музычны Архiў. Бо гэта лепшыя вашыя альбомы, запiс, атмасфера-СУПЕР. Гэтага вельмi чакаюць фанаты!!!
Iгар Варашкевiч:
На сенняшнi дзень мы запiсалi «The Best», прычым спецыяльна перапiсалi, таму што старыя запiсы мяне уласна не задавальняюсь па якасьцi гучання, але можа быць будуць выданы старыя альбомы на CD.

алена: Цi плануецца выданьне Бонды на дысках, дзе вы раней былi вакалiстам?
Iгар Варашкевiч:
Двайны дыск з усiмi песьнямi Бонды быў выданы не памятаю ў якiм годзе фiрмай «Каўчэг». За iнфармацыяй звяртайцеся да Юрыя Цыбiна, дырэктара гэтага лэйбла.

макс: А что у Крамы с видео клипами?
Iгар Варашкевiч:
Нiчога добрага. Першы клiп на песьню «Гомельскi вальс» быў забаронены ў свой час, а другi А. Вечара на песьню «Хавайся ў бульбу» на мой густ не вельмi адпавядае сэнсу песьнi.

Антоха: Почему у вас все песни про бухло? больше петь не о чем?..
Iгар Варашкевiч:
Жонка вядомага беларускага бубнача Алеся Сапегi, праслушаўшы «The best», сказала: «Вось гэта я разумею, музыка! Усе песьнi пра ’налiвай!’» На самой справе гэта жарт, таму што ўсе гэтыя кампазiцыi з вельмi сур’езным сэнсам.

ales:
Прывiтаньне! Я ваш пастаянны слухач. Чаму КРАМА так рэдка дае канцэрты?
Iгар Варашкевiч:
Спытайце ў беларускiх улад.

masza: А Вы жанатыя?
Iгар Варашкевiч: Другi раз развеўся, але працягваю жыць з жонкай разам (без праблемаў).

tasia: паважаны спадар Варашкевiч чаму вы разам з многiмi беларускiмi музыкантамi не паехалi ў Кiеў?
Iгар Варашкевiч:
Я кожны дзень сачу за падзеямi на Украiне i вельмi хацеў бы паехаць туды, але, негледзячы на спробу звязацца з Алегам Скрыпкай («Лямант Вiдаплясава»), нiчога не атрымалася, а афiцыйна нас туды нiхто не запрашаў.

Юрий:
Игорь,когда появится сайт группы Крама?Будут ли переизданы произведения группы BONDA?
Iгар Варашкевiч:
У пачатку наступнага года з’явiцца сайт гурта «Крама».

Algerd: Прывiтаньне. Як хутка плануецца выхад новага альбому Крамы.
Iгар Варашкевiч:
Спадзяюся, у наступным годзе.

Vital: Найперш, шчыры дзякуй, Крама, за ўсё што табою створана…
…Спадар Ігар, для Вас у штодзённым жыццi музыка — гэта праца, што забяспечвае матэрыяльна вашае iснаванне, альбо гэта ўсё ж такi «проста» занятак для душы?
Iгар Варашкевiч: У першую чаргу, гэта занятак для душы, але i праца, якая, на жаль, недастаткова падтрымлiвае мае iснаванне.

Лель 2001й: Почему вальс — Гомельский? Кто-то родом оттуда?

Iгар Варашкевiч: Моя мама родом оттуда.

Сноб Металлюга: А потяжелее забабахать слабо?
Iгар Варашкевiч:
Потяжелее играет моя любимая группа «AC DC». Так как переплюнуть их невозможно, пусть степень тяжести останется такой, какая есть.

maks: Якi альбом КРАМЫ вы лiчыце найлепшым?
Iгар Варашкевiч:
«Камэндант»

влад:Цi маеце сотавы тэлефон, Калi так то якой ён маркi?
Iгар Варашкевiч: Siemens.

лдл: Як Вы ставiцеся да гурта НРМ?
Iгар Варашкевiч: Мы зь iмi разам робiм адную справу, але, калi жыццевую i палiтычную пазыцыi я падзяляю, то ў музычным плане ёсць непаразуменнi.

Антоха: что там за группа бонда? старое название?
Iгар Варашкевiч: Гэта першы гурт, у якiм я ўдзельнiчаў i ў якiм напiсаў музыку для песень «Стэфка» i «Слуцкая брама».

Сожон:
Всем привет! Это правда, что КРАМУ собирается наградить сам АГ Лукашенко?..
Iгар Варашкевiч: Месье Сожон, это чистая правда

толя горбач: Привет всем. постоянно о вас вспоминаю -это было лучшее время в моей жизни. надеюсь мы еще поиграем вместе . желаю хорошо выступить и потом по крамовски отметить. Толик. Belgium.

Iгар Варашкевiч:
Намальна — не намальна. Толян, мы тебя помним, вспоминаем все приколы. Спасибо за пожелание хорошо отыграть на концерте, у нас для тебя есть сюрприз. В «Краме» теперь играет Саша Газизов. Приглашай в гости в Бельгию.

Александр Дутлов: Вам нравится, когда магазин называется по-белорусски (типа «Беларускi абутак»), а рядом с этим названием соседствует не слово «крама», а «магазiн»?

Iгар Варашкевiч:
Не падабаецца.

Sergey: Прывiтанне, вялiкi дзякуй за Музыку i драйв у ей.

Toha: Привет, Игорь. Пишет тебе тот парень, что подарил тебе компакт с концертом Live в Новополоцке на День города. Могу ли я с тобой связаться лично? Мой email: antby@tut.by

Iгар Варашкевiч:
Я искал тебя через Анису, но он ответил, что связь утеряна. Теперь с тобой свяжусь.

Leomancer:
Почему крамы нет на радио?
Iгар Варашкевiч: Пытанне не да нас.

Leomancer: Сколько зарабатывает звезда?
Iгар Варашкевiч: Все моё.

Хрю: Краме нужны музыканты?
Iгар Варашкевiч: На сённяшнi дзень — не.

Хрю: на завтрашний концерт билеты еще остались?
Iгар Варашкевiч: Такие вопросы в кассу.

Alsix: Какие группыисполнители больше всего повлияли на ваше творчество?
Iгар Варашкевiч:

Jimmy Hendrix

Led Zeppelin

Free

Guess Who

AC DC

Bob Dylan

Cream

Dire Straits

Bruce Springstin

Creedance

Slade

Alsix: Как вы относитесь к металлу? А другие музыканты группы?
Iгар Варашкевiч: Мне нравится Metallica. За остальных ответить не могу.

Хрю:
А сколько можно заработать за один концерт??? %)
Iгар Варашкевiч:
Спросите у Газманова
Нулей в его гонораре будет побольше раза в четыре.

Alsix : Какие в ближайшее время будут совместные проекты? Будут ли?
Iгар Варашкевiч: Думаю, что продолжится работа над проектом «Smoke & Малыш».

Зьмiцер: Спадар Варашкевiч! Калi Вам было цiкавей займацца музыкай, калi гэта прыносiла большы плен, i с фiнансавай кропкi гледжаньня, i з мастацкай: у часы Бонды цi зараз?
Iгар Варашкевiч: Мне цiкава працаваць было i ў «Бондзе», i зараз у «Краме». Рознiца толькi ў тым, што ў «Бондзе» мне было 25 год, а ў «Краме», на сенняшнi дзень, 44. Пытаннi есць?..

Зьмiцер: І ў чым увогуле сакрэт Крамы? Прыглядзiшься: банальны, звычайны рок-н-рол, ня вельмi складаная дый глыбокая лiрыка, а калi чуеш Вашу музыку — аж мурашкi па скуры натоўпам бегаюць Мабыць, нейкi чараўнiк у Краме завеўся?
Iгар Варашкевiч: Вы самi адказалi на свае пытанне.

dafenka: Вы пунктуальный человек?
Iгар Варашкевiч: Стараюсь им быть.

Iгар Варашкевiч: Дзякуй за цiкавыя пытаннi. Спяшайцеся за апошнiмi квiткамi
Убачымся заўтра на канцэрце!

Алекс Богослав: Уважаемые гости, большое спасибо за интерес к группе «КРАМА». Вопросы больше не принимаются.

Автор: Алекс Богослав