Сделать стартовой  Размещение рекламы  XML  Лента белорусских новостей на вашем сайте

Чаму сайт партыi БНФ дрэнна функцыянуе?

Як маглі заўважыць сталыя наведвальнікі сайту Партыі БНФ, апошнія два тыдні на яго вельмі нялёгка патрапіць. Па паведамленю тэхнічнай службы правайдэра нашага хостынгу, з 26 жніўня з перапынкамі працягваецца разьмяркаваная DDoS-атака на сэрвэр, дзе месьціцца наш сайт.

Па гэтай жа прычыне прэс-служба ня можа наладзіць нармальную працу рассылкі.

DDoS-атакі арганізоўваюцца кампутаровымі хуліганамі. Іх сутнасьць палягае ў генерацыі шматлікіх запытаў да сэрвэру – часам нават некалькі дзясяткаў тысячаў у секунду. У выніку такога паразытнага траффіку нармалёвыя запыты ад карыстальнікаў Інтэрнэту сэрвэр не пасьпявае апрацоўваць, і ў выніку наведвальнікі сайту ня могуць яго адчыніць. Адзіны спосаб змаганьня з такімі злачыннымі дзеяньнямі – гэта перакрываць запыты з тых адрасоў (сэрвэраў), якія генеруюць паразітны траффік. На сёньняшні дзень у "чорным" сьпісе правайдэра знаходзіцца больш за 30.000 такіх адрасоў, што сьведчыць пра тое, што дзейнічаюць не звычайныя хуліганы, а гэта мэтанакіраваная акцыя. Для арганізацыі такой моцнай і працяглай атакі яе ініцыятары павінныя былі ўжо выдаткаваць не адну тысячу даляраў для аплаты інтэрнэт-траффіку. Наўрад ці звычайныя хуліганы будуць траціць на па сутнасьці малаэфектоўную акцыю такія грошы. Відавочна, на прыкладзе нашага сайту адпрацоўваецца сцэнар блякаваньня інтэрнэт-старонак апазыцыйных партыяў і незалежных СМІ. Падобная атака – значна меньш інтэнсіўная і карацейшая па часе – была праведзеная на сайт Партыі БНФ адразу пасьля мінулагадовых выбараў.

Як паведамілі ў тэхнічнай службе правайдэра хостынгу, там робяць усё магчымае для мінімалізацыі наступстваў. Але на самой справе на кожны заблякаваны адрас зьяўляецца новы, які ў сваю чаргу таксама трэба вылічыць і заблякаваць. Адзінае, што ў гэта сытуацыі застаецца рабіць наведвальнікам сайту – гэта чакаць, калі ў ініцыятараў атакі скончацца грошы або імпэт. Адміністрацыя сайту Партыі БНФ пастараецца запусьціць люстэрка сайту на іншым сэрвэры і адрасе, пра што мы паведамім у наступных рассылках.

Автор: Юрась Зянковіч | 14.09.2005

Обсудить на форуме»

Назад

  • Уникальная возможность предоставить информацию всем абонентам VELCOM
  • Эксплуатация третьей сети мобильной связи стандарта GSM, принадлежащей госоператору ЗАО "БеСТ", начнется до конца месяца
  • В Москве презентован «Проект электронного паспортно-визового документа Республики Беларусь»
  • Белорусских военных возмущают некоторые компьютерные игры
  • Через месяц в Беларуси начнет работать государственный оператор мобильной связи
  • Последние новости:
     
    Имя:

    E-mail:

    Комментарий:

    знаков осталось.

    Выразить мнение!