Флэшмоб супраць перайменавання вулiц i праспектаў

27.08.2005 19:11

Увечары 26 жніўня беларуская моладзь зноў выйшла на незвычайны флэшмоб, каб яшчэ раз нагадаць грамадству пра праблему пераіменавання галоўных праспектаў ды вуліц сталiцы. Каля дваццаці маладых людзей падзяліліся на тры групы і зрабілі сімвалічны “забег” па праспекту Скарыны ад глаўпаштампта да батанічнага сада. Спачатку стартавалі веласіпедысты. Восем чалавек на веласіпедах пашыхтаваліся ў адзін шэраг і паехалі па праспекту, у людных месцах яны крычалі слоганы ды спявалі песні. Праз некалькі хвілін стартавала другая група пад умоўнай назвай “спарцмены”. Дзесяць чалавек у прамым сэнсе слова ўчынілі спартыўны забег па пераіменаванаму праспекту. Апомнiмi на флэшмобе сталi аматары ролікаў. Усе ўдзельнікі былі апрануты ў майкі з выявай вялікага беларускага дзеяча-асветніка Ф.Скарыны.

Автор: Прэс-цэнтр «ВОКА»