Прэзэнтацыя новага альбома Вайцюшкевіча “Лірыка”

26.11.2007 02:53

2 сьнежня а 19.00 у менскім клюбе “Фартуна” (Смаленская, 15) Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiesrta прадставяць новую праграму “Лірыка” – песьні на вершы Генадзя Бураўкіна. Новы альбом прымеркаваны адразу да двух юбілеяў.

– Па-першае, гэта мая 10-ая кружэлка, – распавядае Зьміцер, – па-другое, сёлета ўжо 15 год, як я на сцэне. Гучаньне новага альбома на 70% рокавае. Я і сам быў зьдзіўлены – для маёй творчасьці гэта нават рэвалюцыйна. Здрадзіў сабе і прыхільніцам, ударыўшыся ў рок:)

Апроч Зьмітра і WZ-Orkiesrta на сцэне зьявяцца сам Генадзь Бураўкін, калегі-музыканты і сябры сьпевака. Перавага – драйву ды рок-н-ролу!

Замова квіткоў: (029) 671-58-65. Дадатковая інфа: (029) 69-88-277, 77-88-277

Автор: Пресс-релиз